1920 км без дазапраўкі: у ЗША выпусцяць аўта на вадародзе


Cярэдняя хуткасць цяжкавіка «Nikola One» – у паўтара разы вышэйшая, чым у дызеля.

Кампанія «Nikola Motor» паказала ў Солт-Лэйк-Сіці рэвалюцыйны магістральны цягач «Nikola One», які працуе на вадародзе. Крыніца электрычнасці – сілавыя паліўныя элементы, сумарная магутнасць якіх складае 1000 л. с. – праўда, у тандэме з электрарухавікамі (аўта мае дадатковыя акумулятарныя батарэі на 320 кВт·ч).

У выніку цягач можа праехаць без дазапраўкі 1920 км, разумела гэта пашпартныя дадзеныя. Стваральнікі ганарацца сабекоштам прабегу «Nikola One» на вадародзе, які ў два разы менш, чым на дызельным паліве. Пры гэтым сярэдняя хуткасць у паўтара разы вышэйшая, чым у дызеля. Серыйную вытворчасць аўтаў плануюць распачаць у 2020-м.

У бліжэйшыя чатыры гады кампанія збіраецца падрыхтавацца да масавай прадукцыі «Nikola One» і пабудаваць у ЗША і Канадзе больш за 300 вадародных заправак.

Кірыл Смяглікаў

Больш тэхналагічных навінаў глядзіце ў выданні «Дэвайсу»

Стужка навінаў