19 снежня ў Беларусі чакаецца мокры снег, туман і галалёд


У панядзелак будзе хмарнае надвор’е.

Сіноптыкі прагназуюць невялікія ападкі – мокры снег і дождж. У некаторых раёнах магчымы туман, а на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да – 5 градусаў, удзень будзе ад – 2 да + 3, паведамляе belta.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў