У Парламенце Малдовы ствараецца дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь»


Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завершыў працоўны візіт у Малдову, вынікам якога стаў запуск працэсу стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь». Пра гэта паведамляе Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай.

Працоўны візіт Анатоля Лябедзькі ў Парламенце Малдовы.
Фота: Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай

Анатоль Лябедзька стаў першым прадстаўніком дэмакратычных сілаў Беларусі, якога афіцыйна прымалі ў Парламенце Малдовы.

«Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламенту Малдовы. Магу сказаць, што ў Кішынёве ў нас ёсць надзейныя сябры і партнёры», – заявіў Анатоль Лябедзька пасля сустрэчы.

Артыкулы
«Ні Байдэн, ні Макрон не прачынаюцца з думкамі пра Беларусь». Анатоль Лябедзька – пра тых, хто зʼехаў, і тых, хто застаўся
2021.12.16 16:31

У ліпені 2020 году міжфракцыйнае аб’яднанне «За дэмакратычную Беларусь» стварылі ў Вярхоўнай Радзе Украіны, таксама парламенцкая група ў пытаннях Беларусі была створаная ў Варшаве, а яшчэ ў 2016 годзе групу «За дэмакратычную Беларусь», у якую ўвайшлі дэпутаты розных фракцыяў, стварылі ў Сейме Літвы, пералічвае «Радыё Свабода».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў