Генеральны сакратар NATO выступіў супраць перамоваў з Крамлём аб «сферах уплыву»


Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг у інтэрвʼю «Journal de Dimanche» раскрытыкаваў ідэю правядзення канферэнцыі з Расеяй аб сферах уплыву.

«Ідэя аб правядзенні новай канферэнцыі, дзе мы б зноў абмяркоўвалі зоны ўплыву, у рамках якіх вялікія дзяржавы маглі б кантраляваць тое, што іх суседзі могуць ці не могуць рабіць, было б для нас крокам назад, і гэта зусім не правільны кірунак», – цытуе словы Столтэнберга РБК.

Міністэрства замежных справаў Расеі 17 снежня апублікавала праект пагаднення паміж РФ і ЗША аб «гарантыях бяспекі». У прыватнасці, у Крамлі хочуць, каб NATO выключыла далейшае пашырэнне і любую вайсковую дзейнасць на тэрыторыі Украіны, а таксама іншых дзяржаваў Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі.

Прэс-сакратарка Белага дому Джэніфэр Сакі ў сувязі з гэтым заявіла, што ЗША не плануюць адмаўляцца ад прынцыпу, паводле якога «усе краіны маюць права вызначаць сваю ўласную будучыню і вонкавую палітыку без умяшання звонку».

Hавiны
Прэзідэнт Літвы заявіў, што поўная ваенная інтэграцыя Беларусі і Расеі стварае новыя выклікі для NATO
2021.11.28 19:12

РР belsat.eu

Стужка навінаў