ААЦ праверыць кампанію «А1» і Беларускую чыгунку

Супрацоўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтру плануюць правесці праверку кампаніі «А1» і Беларускай чыгункі ў красавіку і траўні адпаведна. Пра гэта піша партал banki24.

Нагадаем, у апошні час улады Беларусі пачалі ціснуць на кампанію «А1». Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі паведаміў пра даручэнне правесці ацэнку дзеянняў «А1», «разабрацца», што адбываецца ў кампаніі, і «прыняць самыя жорсткія меры». Паводле Луцкага, «кампанія «злівала не той кантэнт і не туды». Пра што канкрэтна ідзе гаворка пры гэтым не ўдакладняецца.

Раней, 13 снежня, стала вядома, што затрыманы і пакараны 15-соднявым арыштам Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі «А1 Беларусь». Мікалая затрымалі байцы ГУБАЗіКу. Сілавікі заявілі, што Мікалай нібыта зліваў закрытую інфармацыю тэлеграм-каналам, прызнаным беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі. У сваю чаргу кампанія «А1» зняпраўджвае гэта і кажа, што Брэдзелеў не меў доступу да закрытай інфармацыі.

Пад шум беларускіх санкцыяў запланавалі перадзяліць рынак

Серыю праверак буйных кампаніяў і прадпрыемстваў правядзе ў 2022 годзе і Камітэт дзяржкантролю. У прыватнасці, КДК праверыць кампанію «Фікс Прайс Захад» (брэнд Fiх Price), «Белаграпрамбанк», заводы «Атлант», МТЗ, «Менскі маторны завод», а таксама БНТУ і Нацыянальную бібліятэку.

«Лукашэнка сам стаў буржуем». Навошта прапаганда распальвае нянавісць да багатых і паспяховых

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны