«А1 зліваў не той кантэнт і не туды». Лукашэнка загадаў «прыняць жорсткія меры» у дачыненні кампаніі


Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі паведаміў пра даручэнне правесці ацэнку дзеянняў А1, «разабрацца», што адбываецца ў кампаніі, і «прыняць самыя жорсткія меры», піша Sb.by.

«Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдар А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у некаторым сэнсе «зліваў» не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы. У гэтай сувязі прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дадзена даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі», – сказаў Луцкі, і зазначыў, што таксама паводле гэтага даручэння будуць прынятыя самыя жорсткія меры.

Ігар Луцкі.
Фота: sb.by

«Гэта не будзе дазволена ніводнай кампаніі. Як замежнай, так і любой беларускай. Нельга такім чынам працаваць на тэрыторыі нашай краіны. А1 – міжнародная кампанія, і што б там ні казалі, што яны працуюць паводле правілаў, у кампаніі ўсё перакрэслена нахабным чынам», – дадаў Луцкі.

Hавiны
Пасол Аўстрыі ў Беларусі сустрэлася з маці арыштаванага прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева
2021.12.19 09:35

13 снежня стала вядома, што затрыманы і пакараны 15-соднявым арыштам Мікалай Брэдзелеў, кіраўніку упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі «А1 Беларусь». Мікалая затрымалі сілавікі з ГУБАЗіКу. Яны сцвярджаюць, што Мікалай зліваў закрытую інфармацыю тэлеграм-каналам, прызнаным беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі. У сваю чаргу кампанія «А1» зняпраўджвае гэта і кажа, што Брэдзелеў не меў доступу да закрытай інфармацыі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў