За акцыю пратэсту ў краме «IKEA» у Чэхіі затрымалі беларуса


Беларускі актывіст Пётр Маркелаў правёў акцыю пратэсту ў краме шведскага брэнду «IKEA» у Празе, пратэстуючы супраць супрацоўніцтва брэнда з уладамі Беларусі. Пасля заканчэння акцыі чэшская паліцыя затрымала актывіста.

Беларускі актывіст Пётр Маркелаў правёў акцыю пратэсту ў краме шведскага брэнду «IKEA» у Празе. Крыніца: PolicieCZ/Tewitter

Абноўлена. Затрыманага вызвалілі праз 6 гадзінаў, ён чакае рашэння пракурора.

Пётр Маркелаў абгарадзіў мэблю стужкай, якую выкарыстоўваюць для дарожных работ, пасля чаго рассек сякерай дзве белыя тумбачкі, якія, нібыта, былі вырабленыя ў Беларусі і абліў іх чырвонай фарбай. Пасля гэтага праз гучнагаварыцель заявіў, што такім чынам пратэстуе супраць «супрацоўніцтва IKEA з уладамі. Беларусі», паведамляе радыё «Свабода».

Паведамляецца, што Маркелаў абраў для правядзення акцыі момант, калі ў гандлёвай зале не было дзяцей, а потым «спакойна чакаў прыезду паліцыі», пасля чаго яго затрымалі.

У чэшскай паліцыі дадалі, што падчас здарэння ніхто не пацярпеў. «Мяркуючы па ўсім, мужчына спрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу», – заявілі праваахоўнікі.

Беларускі актывіст Пётр Маркелаў правёў акцыю пратэсту ў краме шведскага брэнду «IKEA» у Празе. Крыніца: PolicieCZ/Tewitter

Нагадаем, раней выйшла расследаванне нямецкага выдання «Taz» і французскага «Disclose» аб тым, што «IKEA» нібыта працавала з беларускімі пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу асуджаных у калоніях, у тым ліку палітычных зняволеных. У «IKEA» такія абвінавачванні адмаўляюць і заяўляюць, што ў чэрвені 2021 года кампанія прыняла рашэнне спыніць развіццё любога новага бізнесу праз праблемы з правамі чалавека ў Беларусі і непрадказальнай абстаноўкі.

Hавiны
Эканоміка Беларусі падае, а рубель узмацняецца. Як гэта?
2022.11.18 18:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў