Рэгуляванне цэнаў яшчэ больш ускладнілі: Мінгандлю дапоўніла спіс дакументаў для падвышэння цаны


Міністэрства гандлю Беларусі 11 лістапада прыняла пастанову аб зменах у ранейшы дакумент, што апісваў механізм «адміністрацыйных працэдураў у цэнаўтварэнні». Новую пастанову апублікавалі 19 лістапада, яна набыла моц.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мандарыны на Камароўскім рынку ў Менску, Беларусь. 7 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Для ўзгаднення падвышэння адпускной цаны тавару раней патрэбныя былі заява, маркетынгавы аналіз і планавая калькуляцыя па разліку цаны. Цяпер замест калькуляцыі – «эканамічны разлік, які абгрунтоўвае ўзровень адпускных цэнаў на тавары, з расшыфроўкай артыкулаў выдаткаў, і прадстаўленнем дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі». Таксама цяпер трэба даць «тлумачальную запіску аб прычынах падвышэння адпускных цэнаў».

Для ўзгаднення вызначэння адпускной цаны на новыя тавары раней патрэбныя былі заява і калькуляцыя, цяпер – заява, эканамічны разлік з тым жа абгрунтаваннем і пацверджаннем выдаткаў, а таксама тлумачальная запіска аб прычынах з пазнакай мінімальных і максімальных цэнаў на падобныя тавары.

Паводле разлікаў недзяржаўных эканамістаў, рэгуляванне цэнаў беларускімі ўладамі можа запаволіць інфляцыю хіба з гадавых 17,4 % у верасні да 14–16 % гадавых па выніках 2022 года. Нягледзячы на тое, што цэнам забараніў расці сам Аляксандр Лукашэнка, чыноўнікі ўсё ж дазволілі падвышаць цэны на некаторыя тавары, але некаторыя цэны сапраўды «замарозіліся» ці нават панізіліся. Але эканоміка працягнула падзенне.

Аналітыка
За кошты цяпер будуць адказваць чыноўнікі. Што гэта азначае для прадпрыемстваў і спажыўцоў
2022.10.22 11:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў