Размеркаванне студэнтаў-платнікаў і звяранне дадзеных у Мінабароны. Галоўныя падзеі ў малюнках


Карыкатурыст Дэ Лёс разам з «Белсатам» складае ўласны топ важных падзеяў апошніх дзён. У свежым аглядзе – закрыццё «McDonalds», прапановы ад Качанавай размяркоўваць студэнтаў платнай формы навучання, «не мабілізацыя» у беларускіх ваенкаматах ды іншае.

«З сярэдзіны лістапада да снежня ўліковыя дадзеныя будуць звераныя ва ўсіх без выключэння ваеннаабавязаных, якія стаяць на вайсковым уліку», – запэўнівае афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Аляксей Тыцкі. У некаторых рэгіёнах Беларусі працэс спраўджання звестак ужо актыўна ідзе.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Пры гэтым ад 24 лютага беларускія ўлады цвердзяць: ваяваць не збіраемся.

Гісторыі
«Жыве Беларусь»: ад нацыянальнага лозунгу да «калабарацыянісцкага вітання»
2022.11.11 18:49

«Жыве Беларусь!» цяпер забаронены беларускімі ўладамі.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дзяржаўныя медыі ўжо называюць «Жыве Беларусь!» «калабарацыянісцкім вітаннем» і магчыма нас чакае новая хваля рэпрэсіяў. Але гэта ніякім чынам не адмяняе першаснага сэнсу воклічу «Жыве Беларусь», ад якога ніякія пастановы МУС яго не пазбавяць, бо «ўваскрасае беларускі народ і голасна гамоніць пра свае чалавечыя правы».

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Амерыканская сетка фаст-фуду пакінула Беларусь. Продаж расейскаму ўласніку стаўся поўнаю нечаканасцю для насельніцтва і выклікаў інфармацыйны вал, зацямніў іншыя, відавочна больш значныя інфармацыйныя нагоды.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У Польшчы 15 лістапада здарыўся выбух, у выніку якога загінулі два чалавекі. Амаль содні ўсе чакалі афіцыйнай інфармацыі – чые ракеты ўпалі ў Польшчы – Расеі ці Украіны. Ракета, якая ўпала каля Пшэводава, хутчэй за ўсе, належала ўкраінскай супрацьпаветранай абароне і спрабавала перахапіць расейскую ракету.

Меркаванні
Ракета, якая скалыхнула і прабудзіла Захад
2022.11.18 18:20

Дзякуй богу, Трэцяй сусветнай, прынамсі пакуль, не будзе.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава паведаміла, што неўзабаве студэнтаў-платнікаў будуць размяркоўваць пасля заканчэння вучобы. На такія перспектывы некаторыя студэнты адрэагавалі фразай: «Я проста зʼеду».

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў