Экс-кіраўнік ГУБАЗіК Карпянкоў анансаваў новы батальён спецназу: з улікам досведу Казахстану і Украіны


Намеснік міністра ўнутраных справаў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, экс-кіраўнік байцоў ГУБАЗіК, вядомы чалавеканенавісніцкімі выказваннямі і камандаваннем «людзьмі ў цывільным» падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года, расказаў часопісу «Спецназ» пра стварэнне новага батальёну спецыяльнага прызначэння ў Менску.

Начальнік ГУБАЗіКа палкоўнік Мікалай Карпянкоў (з дручком) падчас пагрому кавярні. Менск, Беларусь. 6 верасня 2020 года.
Фота: Onliner.by

«Улічваючы той досвед, які ёсць у органаў унутраных справаў, які ёсць у Казахстане, які мы назіралі, досвед вядзення спецыяльнай аперацыі ва Украіне, мы разумеем, што трэба павялічваць нашы баявыя магчымасці за кошт стварэння дадатковых спецпадраздзяленняў», – растлумачыў Мікалай Карпянкоў.

Ён расказаў што ў Менску будзе створаны батальён спецыяльнага прызначэння дзеля барацьбы з «дыверсійна-выведнымі групамі», «незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі», а «калі спатрэбіцца», то і дзеля вайсковай выведкі, радыёэлектроннай выведкі, забеспячэння надзвычайнага ці ваеннага становішча, «правапарадку пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі».

Мікалай Карпянкоў камандуе «людзьмі ў цывільным» падчас разгону мірнай акцыі пратэсту. Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 года.
Фота: belsat.eu

Карпянкоў анансаваў «вялікую часць» сілавікоў, прыём на службу кантрактнікаў і «найлепшых афіцэраў». Гэтая часць будзе створаная да Новага года, паабяцаў ён, а калі завершаць ствараць яе, зоймуцца стварэннем такіх частак ва Унутраных войсках. Раней Карпянкоў ужо абяцаў стварыць «баявыя каманды» з ветэранаў спецназу.

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

Пра які досвед у Казахстане кажа Карпянкоў, незразумела: там падчас пратэстаў у пачатку 2022 года беларускія «міратворцы» ахоўвалі аб’екты інфраструктуры (напрыклад, аэрадромы і цеплаэлектрастанцыі), але ці бралі яны ўдзел у здушэнні пратэстаў, невядома. На кадрах дзяржаўных медыяў яны дэманстратыўна бегалі на палігоне, пастановачна правяралі дакументы ў казахскіх паліцыянтаў. Адзін з «міратворцаў» наракаў, што вайскоўцам цяжка чытаць дакументы на «казахстанскай» мове. То значыць, досвед палітычных пагромаў ГУБАЗіКу і здушэння мірных пратэстаў у Беларусі 2020-22 гадоў значна больш інтэнсіўны, чым досвед «міратворцаў» у Казахстане.

«Міратворцы» АДКБ у Казахстане незаконна выкарыстоўвалі апазнавальныя знакі міратворчай місіі ААН. Іх выправілі з парушэннем міжнародных пагадненняў.

У вайне ва Украіне Беларусь не ўдзельнічае наўпрост, але саўдзельнічае на баку агрэсара: давала тэрыторыю для нападу Расеі, абслугоўвае расейскія войскі на сваёй тэрыторыі. Шматлікія беларусы-добраахвотнікі ваююць у Збройных сілах Украіны, як то ў палку Каліноўскага і палку «Пагоня». Адзінкавыя беларусы ідуць ваяваць за Расею ў незаконныя ўзброеныя фармаванні – «прыватныя вайсковыя кампаніі». Падобна, досвед вайны ва Украіне Карпянкоў разглядае з расейскага боку – гэта ў Расеі захопніцкую вайну называюць «спецыяльнай аперацыяй».

Ваяры
Каліновец Ваўкалак ацаніў армію Беларусі
2022.11.13 14:19

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў