Чэхія гатова выдзеліць стыпендыі палітзняволеным студэнтам


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Прагу, дзе прыняла ўдзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі. На канферэнцыі Ціханоўская адзначыла, што беларусам трэба дапамагаць візамі, стыпендыямі, аказваць матэрыяльную падтрымку грамадзянскай супольнасці і беларускім добраахвотнікам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Студэнты БДУ страйкуюць. Менск, Беларусь. 26 кастрычніка 2020 года.
Фота: Белсат

На наступны навучальны год Чэхія гатова вылучыць 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія вызваляцца з турмаў. Раней урады Чэхіі выключылі з візавага «бана» беларускіх студэнтаў, якія атрымліваюць стыпендыі, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Яшчэ раней беларусам дазволілі атрымліваць віды на жыхарства з мэтай уз’яднання сям’і.

Таксама, у адрозненне ад грамадзянаў Расеі, беларусы могуць наведваць Чэхію па кароткатэрміновых шэнгенскіх візах, выдадзеных іншымі краінамі. Таксама ў Чэхіі працуе візавая праграма «Грамадзянская супольнасць», па якой рэпрэсаваныя беларусы могуць атрымліваць усе тыпы доўгатэрміновых візаў і побытаў.

Акрамя гэтага, Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі, і разгледзець прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным.

Аб’ектыў
Еўрапарламент прызнае Расею спонсарам тэрарызму
2022.11.18 21:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў