Затрыманаму ў Горадні міжнароднаму сакратару БСДП прызначылі 10 содняў


Міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Аскірка 18 лістапада атрымаў 10 содняў арышту.

Як паведаміў у Facebook старшыня партыі Ігар Барысаў, пастанову вынес судом Ленінскага раёну Горадні паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку ці арганізацыі масавага мерапрыемства»).

«Інфармацыя пра суд не была даступная ні родным, ні блізкім», – адзначыў Барысаў.

Hавiны
У Горадні затрымалі міжнароднага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
2021.11.16 12:06

Нагадаем, што міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Аскірка быў затрыманы ў Горадні 16 лістапада падчас заняткаў у прыватнай школе, дзе ён выкладаў.

МГ belsat.euП,

Стужка навінаў