Усё пакінулі ў сіле: Абласны суд пакінуў без зменаў прысуд сёмай групе ў «карагоднай справе»

Сюрпрызаў ніхто не чакаў, і іх не здарылася: Берасцейскі абласны суд сёння пакінуў без зменаў выракі Ленінскага раёну Берасця, а гэта значыць, што дзевяць чалавек паедуць у калонію-пасяленне, яшчэ трох асобаў чакае «хатняя хімія».

Нагадаем, што 30 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Берасця прагучаў вырак сёмай групе фігурантаў у межах «карагоднай справы». Тэрміны, вынесеныя суддзём Дзмітрыем Куроўскім, не адрозніваюцца ад тых, што запрасілі дзяржаўныя абвінаваўцы Аляксандр Бацюшка і Міхаіл Юшчук.

У Берасці прагучалі прысуды восьмай групе ў «карагоднай справе»

Канстанцін Свідуновіч, Сяргей Канановіч, Аляксандр Жук, Глеб Нікановіч, Ігар Сямыкін атрымалі 1,5 года «хіміі». Кацярына Бровач, Юрый Сацюк – 1,5 года «хатняй хіміі». Арцёму Ласкаму прысудзілі 2 гады «хіміі», пенсіянеру Віктару Астрошку – 2 гады «хатняй хіміі». Іллю Ягораву інкрымінавалі яшчэ адзін артыкул КК («Зацятае хуліганства») і далі 2,5 года «хіміі», Данілу Дзяткоўскага паводле таго ж артыкулу пакаралі двума гадамі «хіміі». Ігару Вінакураву суд даў 2,5 года «хіміі» (уключна з прысудам на 1,5 года «хіміі» паводле «карагоднай справы»).

Адзначым, што ў гэтай справе асудзілі ўжо 102 чалавекі, але следчыя і не думаюць спыняцца. Як стала вядома «Белсату», чакаюцца суды над яшчэ дзвюма групамі ў гэтай справе.

Ужо больш за 100 асуджаных у «карагоднай справе»

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны