У Варшаве пройдзе суд аб экстрадыцыі беларуса Макарыя Малахоўскага

30 лістапада ў Варшаве адбудзецца суд аб экстрадыцыі беларуса Макарыя Малахоўскага, які пакінуў Беларусь праз пераслед з палітычных прычынаў. Пра гэта Reform.by распавялі знаёмыя Макарыя.

У Польшчы на запыт пракуратуры з Беларусі затрымалі беларускага ўцекача.

Нагадаем, што ўвечары 12 верасня ў Польшчы затрымалі грамадзяніна Беларусі Макарыя Малахоўскага. Бліжэй вечара 13 верасня стала вядома, што яго вызвалілі з польскай пракуратуры.

Беларус, рэпрэсаваны на радзіме, з лістапада 2020 года жыве ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы. Затрымалі Малахоўскага праз ліст з беларускай пракуратуры.

«Затрыманне грамадзяніна Беларусі ў Пясэчным – гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстання «чырвонай ноты Інтэрполу». Гэтым разам беларускім рэжымам. Яшчэ ў ліпені я звярнуўся да ўладаў Інтэрполу, кажучы пра неабходнасць зменаў у гэтай сферы», – напісаў Мар’юш Каміньскі.

Міністр унутраных справаў Польшчы пракаментаваў затрыманне беларускага актывіста

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны