У МУС заявілі пра чарговыя затрыманні менеджараў буйнога прадпрыемства

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: АГ / Белсат

Міністэрства ўнутраных справаў паведамляе, што службовыя асобы буйнога сталічнага заводу падазраюцца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Прадпрыемства не называюць, але вядома, што месціцца яно ў Партызанскім раёне Менску.

Паводле МУС, з 2019 года намеснік тэхнічнага дырэктара, інжынер-тэхнолаг і начальнік бюро паставак прадпрыемства давалі незаконныя распараджэнні падначаленым. А тыя ўносілі ў афіцыйныя дакументы недакладныя звесткі пра асобаў, якія распрацоўваюць і ўкараняюць новыя тэхналогіі, неабходныя для эканоміі фінансавых сродкаў.

Шкоду ад дзеянняў менеджараў ацэньваюць на больш як 117 тысячаў рублёў. Супраць іх пачалі крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

За хабар затрыманы службовыя асобы МТЗ і БелАЗ. Канфіскавана каля 100 тысяч долараў

11 лістапада ў МУС паведамілі, што выкрылі «маштабную злачынную дзейнасць топ-менеджараў цяжкай прамысловасці».

Сямёра фігурантаў былі затрыманыя з доказамі злачынства, іхных імёнаў не называюць. Сканфіскаваныя каля 100 тысяч долараў.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны