Пенсіянерка з Берасцейшчыны запісала зварот да Лукашэнкі, а на яе завялі крымінальную справу


Раніцай 19 лістапада, у 6.30 да пенсіянеркі Алены Гнаўк прыехалі працаўнікі крымінальнага вышуку, каб даставіць яе ў Пружанскі РАУС на размову. Міліцыі не спадабалася відэа ў якім пенсіянерка разнесла Лукашэнку.

Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

«Аказалася, што нейкі капітан Кунцевіч манітораў сець інтэрнэт і ў канале «Пружаны – гэта не ваш горад» 9 кастрычніка знайшоў відэа з маім удзелам, ён напісаў рапарт і ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 368 КК («Публічная абраза прэзідэнта»). Нават правялі экспертызу, якая паказала, што абразы там няма. Справу вёў крымінальны вышук.

Мяне ўжо судзілі быццам бы за абразу Лукашэнка. Цяпер мяне проста апыталі, я не разумею ў якім я статусе, але думаю, гэтая справа будзе спісання ў архіў, а Кунцевічу я рэкамендавала шукаць іншую працу», – сказала ў размове з «Белсатам» Алена Гнаўк.

Нагадаем, увесну бягучага года спадарыню Алену судзілі ў так званай карагоднай справе. Жанчына не хавала, што лічыць увесь гэты працэс сфабрыкаваным, палітычна матываваным і адкрыта заяўляла, што галасы на выбарах скрадзеныя, што людзі маюць права на мірны пратэст, а Аляксандр Лукашэнка незаконна займае пасаду прэзідэнта.

Беларус беларусу
Што стала з пенсіянеркай, якая абразіла Лукашэнку
2021.10.07 18:00

У «карагоднай справе» за «арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ) пракурор Андрэй Бараноўскі запрасіў для Гнаўк два гады «хатняй хіміі», а суддзя Іна Клышпач столькі і прысудзіла.

Але гэтага ўладам падалося мала, і пракурор Міхаіл Булыгін зыніцыяваў новую крымінальную справу, цяпер за абразу прэзідэнта. 3 верасня жанчыне дадалі яшчэ год «хатняй хіміі», паводле арт. 368 («Абраза прэзідэнта»). Яе асудзіў суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Куроўскі.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў