Паўлу Белавусу прысудзілі 15 содняў арышту


У судзе Ленінскага раёну 19 лістапада разглядзелі адміністрацыйную справу стваральніка Symbal.by і «Арт-сядзібы» Паўла Белавуса. Яго абвінавацілі па артыкуле 24.23 ч.1 («Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Згодна з матэрыяламі справы, Павел нібыта заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях супрацоўнікаў РУУС, куды яго даставілі пасля адпраўкі папярэдняй справы на дапрацоўку, паведамляе тэлеграм-канал «By_culture».

Павел Белавус.
Фота: by_culture / Telegram

Справу разглядала суддзя Юлія Шут, якая прызнала Паўла Белавуса вінаватым і прысудзіла яму 15 содняў арышту.

Паўла затрымалі ў панядзелак, 15 лістапада, калі ён пайшоў па выкліку ў РУУС. Паводле праваабаронцаў, яго затрымалі за тое, што ён перасылаў па «Белпошце» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука, якую ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Вядома, што Белавуса абвінавацілі па двух артыкулах КаАП: 19.11 ч.1 («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць») і 19.12 («Незаконны распаўсюд методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў»).

Аднак 18 лістапада суд адправіў адміністратыўную справу Паўла на дапрацоўку ў РУУС. Адтуль яго вярнулі назад у ізалятар на Акрэсціна, а на наступны дзень прызначылі новы суд.

Артыкулы
Справу Паўла Белавуса адправілі на дапрацоўку
2021.11.17 15:34

АД, belsat.eu

Стужка навінаў