Ні прызнання, ні скасавання санкцыяў. Прэзідэнт Літвы выказаўся пра кантакты з Лукашэнкам


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас звароту ў Сейме Літвы. 8 чэрвеня 2021 года.
Фота: Robertas Dačkus / lrp.lt

Аляксандр Лукашэнка не можа быць прызнаны Еўрапейскім Звязам законным прэзідэнтам Беларусі. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю Літоўскаму нацыянальнаму радыё і тэлебачанню прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

«Легітымізацыі Лукашэнкі ці ягонага рэжыму быць не можа. Не можа быць ніякай гаворкі аб прызнанне яго прэзідэнтам Беларусі, бо выбары 2020 года былі несправядлівымі, іх вынікі сфальсіфікаваныя і не могуць быць прызнаныя», – заявіў Наўседа.

Таксама ён сказаў, што няма і гаворкі пра адкліканне санкцыяў, уведзеных у той час, калі масава парушаліся правы народу Беларусі. На думку прэзідэнта Літвы, з таго часу рэжым ніколькі не змяніўся. Палітык між іншага выказаўся супраць магчымага выключэння авіякампаніі «Белавія» з пятага пакету санкцыяў ЕЗ, «бо гэтая авіякампанія была адною з прычынаў узнікнення міграцыйнага крызісу».

Пры гэтым, паводле Гітанаса Наўседы, кантакты з Лукашэнкам у пытанні развязання міграцыйнага крызісу неабходныя, бо без яго «пераадолець гэтую праблему практычна немагчыма або надзвычай складана».

Аналітыка
Ці прывядуць «хаатычныя перамовы» Еўразвязу да прызнання Лукашэнкі?
2021.11.18 19:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў