Міністры замежных справаў краінаў «Вялікай сямёркі» абяцаюць пакараць вінаватых у міграцыйным крызісе


Узброеныя байцы без апазнавальных знакаў пільнуюць лагер мігрантаў на беларускім баку мяжы ў ваколіцах Кузніцы. 10 лістапада 2021 года.
Фота: Terytorialsi / Twitter

Міністры замежных справаў краінаў «Вялікай сямёркі» – Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Італіі, Канады, Францыі ды Японіі, а таксама высокі прадстаўнік Еўрапейскага Звязу – выступілі з супольнаю заявай адносна сітуацыі на беларускай мяжы. Тэкст заявы публікуе брытанская амбасада ў Беларусі.

Кіраўнікі МЗС асудзілі арганізацыю рэжымам у Беларусі нерэгулярнай міграцыі праз свае межы:

«Гэтыя бяздушныя дзеянні ставяць пад пагрозу жыцці людзей. Мы адзіныя ў нашай салідарнасці з Польшчай, а таксама з Літвой і Латвіяй, якія сталі мішэнню гэтага правакацыйнага выкарыстання нерэгулярнай міграцыі ў якасці гібрыднай тактыкі».

Hавiны
Мігранты, якія вярнуліся ў Ірак, заявілі, што перажылі кашмар у Беларусі
2021.11.19 09:47

Яны таксама заклікалі «рэжым неадкладна спыніць агрэсіўную ды эксплуататарскую кампанію, каб перадухіліць далейшыя смерці і пакуты», даць міжнародным арганізацыям неадкладны ды бесперашкодны доступ для дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

«Дзеянні беларускага рэжыму – гэта спроба адцягнуць увагу ад грэбавання міжнародным правам, фундаментальнымі свабодамі і правамі чалавека, якое працягваецца з яго боку, у тым ліку ў дачыненні ўласнага народу», – гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі МЗС «Вялікай сямёркі» падтрымалі дзеянні Еўразвязу, «які шчыльна супрацоўнічае з краінамі паходжання і транзіту, каб пакласці канец дзеянням рэжыму Лукашэнкі». Яны таксама паабяцалі і надалей «працаваць разам, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых ды падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў Беларусі».

Hавiны
Ні прызнання, ні скасавання санкцыяў. Прэзідэнт Літвы выказаўся пра кантакты з Лукашэнкам
2021.11.19 08:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў