«Асобы былі агрэсіўныя». У Польшчы распавялі пра чарговыя спробы мігрантаў прарвацца праз мяжу

Польскія памежнікі. Фота: Straż Graniczna / Twitter

Польскія памежнікі ў Twitter паведамілі, што за 18 лістапада зафіксавалі 255 незаконных спробаў перайсці беларуска-польскую мяжу.

Таксама яны паведамляюць пра дзве вялікія групы мігрантаў з 500 і 50 чалавек, якія спрабавалі сілком прарвацца праз мяжу.

«Асобы былі агрэсіўныя», – заявілі ў Памежнай ахове.

Польшча спыніць чыгуначны рух праз Кузніцу, калі сітуацыя на мяжы не стабілізуецца да 21 лістапада

Нагадаем, што Польшча можа спыніць чыгуначны рух праз Кузніцу, калі сітуацыя на мяжы не стабілізуецца да 21 лістапада.

Пра гэта польскі бок папярэдзіў улады Беларусі ў лісце на імя кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоля Лапа.

МГ belsat.euмяж

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны