Аднаго з мігрантаў шпіталізавалі ў цяжкім стане з каронавірусам


У аднаго з мігрантаў, якія захраслі ў лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы, выявілі каронавірус. Цяпер ён у цяжкім стане і знаходзіцца ў рэанімацыі ўніверсітэцкай больніцы Горадні.

Мігранты ў лагістычным цэнтры калі беларуска-польскай мяжы.
Фота: Sputnik

У эфіры «Беларусь 1» намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Віктар Пранюк расказаў, што з лагістычнага цэнтру мігрантаў на мяжы з Польшчай сёння каля трох гадзін ночы быў экстранна адпраўлены ў шпіталь грамадзянін Сірыі з відавочнымі прыкметамі каронавіруснай пнеўманіі. Па словах лекараў, стан яго цяжкі.

Учора, 18 лістапада, Віктар Пранюк паведамляў, што беларускія медыкі дыягнаставалі каронавірус у мігрантаў, якія знаходзяцца на мяжы.

У сувязі з гэтым пачалася масавая вакцынацыя мігрантаў на беларуска-польскай. Прышчапляць будуць кітайскай вакцынай.

Hавiны
Мігрантаў на беларуска-польскай мяжы будуць прышчапляць ад каронавірусу кітайскай вакцынай
2021.11.18 13:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў