У Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі праз моцны вецер


Днём 19 кастрычніка месцамі ў Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с, аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе МНС і папярэджвае аб магчымых пагрозах праз моцны вецер.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sputnik

Сярод фактараў небяспекі МНС называе парушэнне электразабеспячэння, падзенне дрэваў, павелічэнне імавернасці дарожна-транспартавых здарэнняў, абрыў лініяў сувязі і электраперадачы, пашкоджанне і абвальванне слаба ўмацаваных канструкцыяў, дахаў будынкаў і збудаванняў.

Згодна з прагнозам надвор’я, 19 кастрычніка будзе хмарна з праясненнямі, часам дажджы. Тэмпература паветра ад +7 да +13 °С.

Заўтра, 20 кастрычніка, чакаецца надворʼе пераважна без ападкаў, на ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы. Паслязаўтра пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ад -2 °С уначы да +12 °С удзень.

Інфаграфіка
Як змянілася Беларусь за 30 гадоў. Аналізуем лічбы з афіцыйнай статыстыкі
2022.10.19 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў