Прэзідэнт Расеі абвясціў ваеннае становішча ў акупаваных украінскіх рэгіёнах


Уладзімір Пуцін увёў ваеннае становішча ў акупаваных украінскіх рэгіёнах: гэтак званых «ДНР» і «ЛНР», а таксама ў Херсонскай і Запарожскай вобласцях. Колькі часу яно будзе трываць, у ягоным указе не гаворыцца.

Спаская вежа Крамля. Масква, Расея. 25 ліпеня 2022 года.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў ваеннае становішча ў акупаваных рэгіёнах Украіны: гэтак званых «ДНР» і «ЛНР», а таксама ў Херсонскай і Запарожскай вобласцях. Падпісаны ім указ мусіць у хуткім часе зацвердзіць верхняя палата расейскага парламенту. Дакумент набудзе моц сёння апоўначы. Колькі часу будзе трываць ваеннае становішча, у тэксце не ўдакладняецца.

Пуцін падпісаў таксама ўказ пра абвяшчэнне асаблівага рэжыму ў акупаваным Крыме і расейскіх рэгіёнах недалёка ад мяжы з Украінай: у Краснадарскім краі, у Белгародскай, Бранскай, Варонежскай, Курскай і Растоўскай вобласцях.

А ў Цэнтральнай федэральнай акрузе, у тым ліку ў Маскве, уведзены рэжым павышанай гатовасці. Ён прадугледжвае ўзмацненне аховы грамадскага парадку, вайсковых і значных цывільных аб’ектаў энергетычных, транспартных і камунікацыйных. Магчымыя абмежаванні ў дарожным руху і дагляд аўтамабіляў.

Ва ўказе пра ваеннае становішча на акупаваных тэрыторыях Украіны гаворыцца, што «пры неабходнасці прымаюцца іншыя захады, прадугледжаныя федэральным законам «Аб ваенным становішчы». Гэты закон дазваляе эвакуацыю жыхароў, абмежаванне заезду ці выезду з раёнаў, дзе ўведзенае ваеннае становішча, ваенную цэнзуру, праслухоўванне тэлефонаў, а таксама забарону ці абмежаванне выезду грамадзянаў Расеі за мяжу.

Аб’ектыў
Расея можа закрыць межы і ўвесці ваеннае становішча
2022.09.25 04:17

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў