Колькі беларусаў цяпер жыве ў Польшчы?


Станам на 30 верасня ў Польшчы жылі 59 327 грамадзянаў Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, які дае права быць у краіне. Такія звесткі прыводзіць Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на Управу ў справах замежнікаў.

Удзельнікі Маршу годнасці, прысвечанага другой гадавіне пратэстаў у Беларусі, ідуць па цэнтры Варшавы, Польшча. 7 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

З агульнай колькасці беларусаў у Польшчы:

  • 29 226 чалавек маюць сталы від на жыхарства;
  • 24 279 – часовы від на жыхарства;
  • 3337 – дадатковую абарону;
  • 898 – дазвол на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ;
  • 590 – часовую абарону;
  • 343 – статус уцекача;
  • 654 – іншыя падставы.

З 30 верасня 2020 года па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся 5063 асобы, пасля пачатку вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года – 2034 асобы.

З 2021 года беларусы зрабіліся самаю вялікаю групай, якая падае заявы аб атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы. 99,5 % атрымалі станоўчыя рашэнні ў сваіх справах. За 2021 і 2022 гады толькі 20 грамадзянаў Беларусі атрымалі адмову ў наданні міжнароднай абароны. На разглядзе застаецца яшчэ 851 справа. Усяго беларусы падалі каля 10 тыс. заяваў аб наданні міжнароднай абароны ў краінах Еўразвязу.

За 2021 і 2022 гады беларусы атрымалі 39 539 станоўчых і 4930 адмоўных рашэнняў датычна заяваў аб выдачы ўсіх відаў ВНЖ. 67 % грамадзянаў Беларусі, якія звярнуліся па ВНЖ, атрымалі яго на падставе працы, 18 % – на падставе ўз’яднання сямʼі, 12 % – з іншых прычынаў, 3 % – на падставе вучобы.

Са жніўня 2020 года беларусы атрымалі 39 709 гуманітарных візаў, 53 154 візы ў межах праграмы «Poland.Business Harbour».

Мяркуючы паводле колькасці прынятых дакументаў, найбольш беларусаў жыве ў Мазавецкім, Паморскім і Падляскім ваяводствах.

Інфаграфіка
Як змянілася Беларусь за 30 гадоў. Аналізуем лічбы з афіцыйнай статыстыкі
2022.10.19 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў