Затрыманым за каментары ў «справе Зельцара» не перадаюць перадачаў


Большасць затрыманых за каментары ў «справе Зельцара» ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8. Затрыманым ужо больш за 20 дзён не перадаюць перадачаў, людзі без зменнай бялізны і сродкаў гігіены, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сваякі затрыманых у «справе Зельцара» паведамляюць, што ў жодзінскай турме № 8 палітвязням не перадаюць перадачаў. Вязням не аддаюць лістоў, некаторыя не могуць сустрэцца з адвакатамі. Афіцыйная прычына – каранцін праз каронавірус. Родным паведамляюць, што абмежавальная захада працягнецца да канца бягучага тыдня.

У выніку больш за 20 дзён людзі застаюцца за кратамі без зменнага сподняга, цёплай вопраткі і сродкаў гігіены.

Пасля страляніны ў Менску сілавікі затрымалі ў розных гарадах краіны людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцара і працаўніка КДБ. Паводле МУС, міліцыянты выявілі больш за 200 асобаў, якія пакідалі «абразлівыя каментары». Праваабаронцы канстатуюць, што ў «справе Зельцара» затрымалі каля 200 асобаў. У дачыненні іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). 73 асобы ў гэтай справе прызнаныя палітвязнямі.

Hавiны
Удаву Андрэя Зельцара перавялі ў СІЗА №1
2021.10.09 21:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў