У Вугоршчыне затрымалі валанцёра, які дапамагаў вязням на Акрэсціна


У Вугоршчыне паліцыянты затрымалі Валянціна Уласіка. Валянцін быў сярод валанцёраў, якія дапамагалі вязням на Акрэсціна ды іхным сваякам. Уласіку паведамілі, што ён у міжнародным вышуку.

Затрыманне Валянціна Уласіка.
Фота: чытачы / Белсат

Пасля падзеяў у жніўні 2020 года, калі Валянцін Уласік дапамагаў вязням на Акрэсціна ды іхным сваякам, на яго завялі адміністратыўную справу. У верасні мінулага года ён з’ехаў у Польшчу.

Валянціна Уласіка затрымалі яшчэ 30 ліпеня, але пра гэта стала вядома толькі цяпер. Яго затрымалі на вугорска-харвацкай мяжы і даставілі ў следчы ізалятар Будапэшту. За кратамі ён чакае экстрадыцыі. Суд аб экстрадыцыі прызначаны на снежань.

Паводле паліцыі Вугоршчыны, Валянцін Уласік абвешчаны ў вышук у сувязі з нявыплатай аліментаў, аднак усе аліменты ён выплаціў, і былая жонка не мае да яго прэтэнзіяў.

Артыкулы
«Гэта супярэчыць Канстытуцыі». Офіс Ціханоўскай аб прапанове ГУБАЗіКу пазбаўляць беларусаў грамадзянства
2021.10.19 17:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў