У больніцы хуткай дапамогі ў Бабруйску адбыўся пажар


Пажар ў бабруйскай больніцы хуткай дапамогі. Фота МНС

Праз начны пажар з кардыялагічнага аддзялення больніцы хуткай дапамогі з будынку эвакуявалі 38 пацыентаў, паведамляе МНС.

Паведамленне аб пажары ў Бабруйскай гарадской больніцы хуткай медычнай дапамогі на вуліцы Пралетарскай паступіла ў МНС 19 кастрычніка ў 1.50.

Першыя ратавальнікі прыбылі ўжо праз тры хвіліны. З акна на чацвёртым паверсе ішоў дым, калідор быў зацягнуты дымам. Як высветлілася пазней, пажар пачаўся ў палаце кардыялагічнага аддзялення. З лякарні эвакуявалі 38 пацыентаў.

Пажар быў аператыўна ліквідаваны. У выніку агнём пашкоджаны ложак, пасцельныя прыналежнасці і прыложкавыя тумбачка. Пацярпелых няма.

Прычына здарэння высвятляецца. Меркаваная версія – неасцярожнае ўжыванне агню.

Hавiны
Мінздароўя апублікавала новую статыстыку аб сітуацыі з COVID-19
2021.10.17 16:21

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў