Лукашэнка загадаў кінуць лавіць людзей без масак і шукаць тых, хто рэжа кароў


На нарадзе, прысвечанай ахове здароўя, Лукашэнка заявіў, што сітуацыя з каронавірусам у краіне застаецца пад кантролем.

«А чаму людзей тады напружваем? Чаму паднялі гвалт на ўсю краіну? Чаму міліцыю мабілізавалі на праверкі масачнага рэжыму? Мацаеце ўсюды, нават жанчын не шкадуючы. Ці бачыце, людзей яны пачалі штрафаваць. Хто вам даў права на гэта? Дзе, у якім законе напісана, што вы маеце права штрафаваць людзей?» – абурыўся Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што нельга прымушаць людзей рабіць прышчэпкі, а праваахоўныя органы недапрацоўваюць у іншых пытаннях, якія непасрэдна ляжаць у сферы іх адказнасці.

«У нас у Гомельскай вобласці, вось спытайце ў Субоціна (віцэ-прэм’ер Аляксандр Субоцін. – Заўв. Belsat.eu) і ў міністра, кароў па начах рэжуць і прадаюць у Расею. Справіцца не можам. А міліцыя ў яго масачнікаў ловіць. Не дай бог ты мне не вылавіш гэтую мярзоту на працягу двух тыдняў! Расперазаліся, далей няма куды!» – падвёў вынікі абмеркавання пытання эпідэміі Лукашэнка.

Hавiны
«У шпіталях ужо як на вайне» – тэрапеўт пра тое, што нас чакае, калі ковіднікам не будзе ставаць кіслароду
2021.10.19 08:01

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў