«Гэта супярэчыць Канстытуцыі». Офіс Ціханоўскай аб прапанове ГУБАЗіКу пазбаўляць беларусаў грамадзянства


Начальнік аддзелу ГУБАЗіКу Вячаслаў Арлоўскі 18 кастрычніка выказаў прапанову: пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія з’ехалі з краіны. Што тады: беларусам будуць даваць пасведчанні асобаў без грамадзянства або пашпарты БНР?

Адвакат Сяргей Зікрацкі падчас суда над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. 9 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай у юрыдычных пытаннях Сяргей Зікрацкі кажа «Белсату»: не мае сэнсу наогул звяртаць увагу на такія заявы, бо яны супярэчаць дзейнаму заканадаўству.

«Ёсць артыкул 10 Канстытуцыі, які прадугледжвае, што грамадзянін Беларусі не можа быць пазбаўлены грамадзянства, – кажа Зікрацкі. – Таму каб зрабіць тое, што яны абвясцілі, трэба спачатку памяняць Канстытуцыю. Я б не абмяркоўваў наступстваў такой прапановы, бо прапанова не мае пад сабой ніякага абгрунтавання».

Аналітыка
За падпіску на Telegram-каналы (пакуль) не пасадзяць. Што насамрэч мяняе пастанова пра «экстрэмізм»
2021.10.15 11:04

Некаторыя артыкулы Канстытуцыі могуць мяняць без удзелу шараговых беларусаў – напрыклад, так нядаўна перанеслі мясцовыя выбары. Але згаданы артыкул 10 размяшчаецца ў раздзеле І пра асновы канстытуцыйнага ладу, а гэты раздзел, згодна артыкулу 140, можна мяняць толькі шляхам рэферэндуму.

А што, калі гэта вынесуць на рэферэндум разам з іншымі абнаўленнямі Канстытуцыі і ў выніку прымуць?

«Калі ўжо будуць мяняць Канстытуцыю, тады нешта трэба абмяркоўваць, – пярэчыць Зікрацкі. – Адзінае, што магу сказаць: гэта супярэчыць Канстытуцыі, такое на сённяшні момант немагчыма, каб грамадзяне Беларусі былі пазбаўленыя беларускага грамадзянства».

Пакуль жа пазбаўляць грамадзянства Беларусі за ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» або «ўчыненні цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі» могуць толькі тых, хто атрымаў грамадзянства не пры нараджэнні, а толькі так званых натуралізаваных асобаў: тых людзей, якія добраахвотна і свядома прасілі прыняць у грамадзяне Беларусі.

Канстытуцыйны суд не пабачыў у гэтым супярэчання Канстытуцыі, бо гаворка ідзе пра «набыццё і страту», а не проста пазбаўленне грамадзянства, а Канстытуцыя дазваляе рэгуляваць законамі «набыццё і страту». Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны закон 5 жніўня.

Пры тым быў выпадак, калі грамадзяніна Беларусі не пускалі назад у Беларусь з-за мяжы. Больш за тры месяцы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мог вярнуцца на радзіму, а МУС прызнала ягоны пашпарт несапраўдным. Яму дазволілі вярнуцца перад тым, як ён праз узрост мусіў сысці ў адстаўку.

Hавiны
У маці былога міліцыянта беларускія памежнікі адабралі пашпарт, калі яна выязджала ў Польшчу
2021.10.08 12:01

АА belsat.eu

Стужка навінаў