У Лондане пахавалі каралеву Элізабэт II


У сталіцы Вялікай Брытаніі сёння хаваюць Элізабэт II. Брытанская каралева памерла 8 верасня ў веку 96 гадоў. Пасля цырыманіяльнай працэсіі каралеву пахаваюць ва Ўіндзары разам з мужам, прынцам Філіпам, які памёр летась у веку 99 гадоў. Паглядзіце на Лондан у гэты дзень.

Кавалерыйскае шэсце перад пахаваннем каралевы Элізабэт II у Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: The Yomiuri Shimbun / AP Images / East News
Каралеўская сям’я назірае за цырымоніяй пахавання Элізабэт II ва Ўэстмінстэрскім абацтве ў Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: Peter Byrne / PA Images / Forum
Людзі ў брытанскіх сцягах стаяць пасля двуххвіліннага маўчання падчас пахавання брытанскай каралевы. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Kevin Coombs / Reuters / Forum
Дзяўчынка плача падчас цырымоніі пахавання каралевы Элізабэт II. Лондан, Вялікая Брытанія. 
Фота: Tim Goode / PA Images / Forum
Труну брытанскай каралевы Элізабэт II вязуць з Ўэстмінстэрскага абацтва пасля пахавальнай службы. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: John Sibley / Reuters / Forum
Людзі смуткуюць праз смерць каралевы Элізабэт II на ейным пахаванні ва Ўэстмінстэрскім абацтве ў Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: Alkis Konstantinidi / PA Images / Forum
Гледачы фатаграфуюць шэсце з труною каралевы пасля набажэнства ва Ўэстмінстэрскім абацтве ў Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: Peter Cziborra / Reuters / Forum
Маёр з Каралеўскага палка Шатландыі выконвае традыцыйны твор «Sleep, Dearie, Sleep» падчас пахавання каралевы Элізабэт II. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: POOL / Reuters / Forum
Жанчыны ў сукенках з партрэтам Элізабэт II на цырымоніі пахавання брытанскай каралевы. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: AP Photo / Lewis Joly / East News
Кароль Чарлз III ды іншыя чальцы каралеўскай сям’і ідуць за труною каралевы Элізабэт II. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Tristan Fewings / PA Images / Forum
Кароль Чарлз III ды іншыя чальцы каралеўскай сям’і ідуць за труною каралевы Элізабэт II. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Danny Lawson / PA Images / Forum
Пахаванне каралевы Элізабэт II ва Ўэстмінстэрскім абацтве ў цэнтры Лондану, Вялікая Брытанія. Каралева.
Фота: Dominic Lipinski / Pool / AP / East News
Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз III пасля ўдзелу у пахаванні каралевы Элізабэт II. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Hannah McKay / Pool Photo / AP / East News

Галоўныя моманты з сямейнага і публічнага жыцця каралевы Элізабэт II і ейнага мужа, герцага Эдынбургскага, глядзіце ніжэй.

Фота
Успаміны ў фотаздымках. Згадваем, якім было жыццё каралевы Элізабэт II
2022.09.09 17:16

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў