У беларускіх школах змянілі праграму па гісторыі


З 1 верасня ў школьнай праграме па гісторыі Беларусі ўведзены змены. Пра гэта паведаміла дырэктар Нацыянальнага інстытуту адукацыі Валянціна Гінчук.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У праграму па гісторыі Беларусі ўключылі новыя пытанні па міжваенным перыядзе – цяпер 11-класнікам будуць расказваць аб сацыяльна-эканамічнай палітыцы польскіх улад на тэрыторыі Заходняй Беларусі і нацыянальнай палітыцы ў перыяд з 1921 па 1939 год.

Звязана гэта з новым дзяржаўным святам, якое заснавалі беларускія ўлады – Днём народнага адзінства, якое адзначаецца 17 верасня. У гэты дзень у 1939 годзе заходнія вобласці Беларусі, якія знаходзіліся ў складзе Польшчы, увайшлі ў склад БССР.

Па словах Валянціны Гінчук, акрамя змен у праграме, цяпер у школах будуць праводзіцца выхаваўчыя мерапрыемствы да 17 верасня, напрыклад, урокі памяці і ўрокі народнага адзінства.

Аналітыка
Адзінства на крыві: што не так са святам 17 верасня?
2022.09.17 11:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў