У Беларусі ацяпленне ўключаць толькі з 1 кастрычніка, і яно пакуль не падаражэе


У Беларусі службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі будуць гатовыя ўключыць ацяпленне 1 кастрычніка. Аб гэтым у эфіры беларускага дзяржаўнага тэлебачання паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла. 

Батарея, отопление, коммунальные услуги, коммуналка
Жыллёва-камунальныя службы будуць гатовыя падаць цяпло ў дамы беларусаў толькі з 1 кастрычніка.
Фота: ПБ / Белсат

Паводле Генадзя Трубілы, цяпер засталося «шліфануць яшчэ сякія-такія работы, скончыць рыхтаванне пашпартоў гатоўнасці». Падключэнне ацяплення на сацыяльных аб’ектах у Беларусі пачынаецца, калі цягам пяці содняў сярэдняя тэмпература паветра на дварэ трымаецца ніжэй за 10 градусаў, у жылых дамах – ніжэй за 8 градусаў.

Намеснік міністра паведаміў, што цэны на ацяпленне ў пачатку ацяпляльнага сезону павышацца не будуць. Бліжэйшае павышэнне цэнаў на паслугі ЖКГ у Беларусі запланаванае на студзень – на $ 5 у эквіваленце. Яшчэ адно павышэнне коштаў на параўнальную суму звычайна адбываецца 1 ліпеня.

Паводле інфармацыі «Office Life», у 2022 годзе ўлады Беларусі адмянілі ліпеньскае падаражэнне паслуг ЖКГ – у сувязі з высокай інфляцыяй у краіне.

Паводле звестак рэсурсу «SaleTur», сярэдняя тэмпература ў Менску ў верасні 2022 года склала 16 °C, сярэдняя тэмпература днём – 18 °C, ноччу – 12 °C, з 19 дзён месяца 16 былі дажджлівымі.

Аб’ектыў
Магілёўцы змагаюцца са смеццем
2022.09.12 22:34

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў