Справу супраць Анджэя Пачобута будуць разглядаць у адным з абласных судоў


Справу супраць журналіста і сябра Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута будуць разглядаць у адным з абласных судоў. Але дакладная дата і месца пакуль невядомыя. Пра гэта палітычны вязень напісаў у лісце да жонкі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна»

Анджэй Пачобут да зняволення.
Фота: Анджэй Пачобут/Facebook

Анджэй Пачобут у лісце жонцы адзначае, што чаканне звестак пра час і месца разгляду справы можа зацягнуцца:

«У мяне стабільна. Справу павінны перадаць ужо ў Генпракуратуру, адтуль у Вярхоўны Суд, а ён ужо накіруе яе ў адзін з абласных судоў. Вось цяпер чакаю вестак, дзе і калі справу будуць разглядаць. Гэтае чаканне можа расцягнуцца нават на 2 месяцы. Ну ды добра. Куды б ні перадалі, розніцы вялікай няма».

За кратамі палітычнага вязня ўтрымліваюць ужо 18 месяцаў. Яму выставілі абвінавачанне паводле артыкулаў 130 («Здзяйсненне групай асобаў наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і няроўнасці паводле прыкметы нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйсненне наўмысных дзеянняў у рэабілітацыі нацызму») і 361 («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на ўчыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу.

Hавiны
Журналіст Анджэй Пачобут завяршыў азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы
2022.09.09 11:35

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў