Двое былых супрацоўнікаў місіі АБСЕ прыгавораны ў «ЛНР» да 13 гадоў пазбаўлення волі


Вярхоўны суд самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі прыгаварыў былых супрацоўнікаў місіі АБСЕ Дзмітрыя Шабанава і Максіма Пятрова да 13 гадоў пазбаўлення волі. Іх абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, паведамляе тэлеграм-канал інфармагенцтва самаабвешчанай ЛНР.

Максім Пятроў у судзе. Скрыншот з відэа: LIC_LPR/Telegram

Па дадзеных следства, былы перакладчык місіі АБСЕ Максім Пятроў падрыхтаваў і перадаў свайму куратару з разведвальнага ўпраўлення Мінабароны ЗША матэрыял, які складае дзяржаўную таямніцу.

Дзмітрый Шабанаў жа працаваў асістэнтам бяспекі Стаханаўскай перадавой патрульнай базы місіі АБСЕ. Следства сцвярджае, што ў 2016 годзе яго завербаваў былы супрацоўнік Службы бяспекі Украіны і рэзідэнт ЦРУ Андрэй Лукашэнка. Таксама ён нібыта са жніўня 2021 года па красавік 2022 года збіраў «звесткі аб перамяшчэннях ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў і перамяшчэннях асабовага складу падраздзяленняў Народнай міліцыі ЛНР». Атрыманую інфармацыю ён, паводле версіі абвінавачання, перадаваў прадстаўніку ЦРУ.

Пра затрыманне дваіх супрацоўнікаў АБСЕ стала вядома ў сярэдзіне красавіка. Пасля гэтага кіраўнік «ЛНР» Леанід Пасечнік забараніў дзейнасць місіі на тэрыторыі самаабвешчанай рэспублікі і абвінаваціў назіральнікаў АБСЕ ў стварэнні негатыўнага вобраза Расеі і непрызнаных рэспублік у Еўропе.

Аналітыка
«Гібель масавая». Як расейскія зняволеныя «з задавальненнем» ідуць на вайну і чым гэта пагражае самой РФ?
2022.09.18 13:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў