Знойдзеныя целы на беларуска-польскай мяжы і працяг тэрмінаў утрымання па «справе TUT.by». Галоўнае за 19 верасня


«Белсат» падводзіць вынікі нядзелі, 19 верасня – чарговага дня супрацьстаяння беларусаў.

На беларуска-польскай мяжы знойдзены цела людзей

Мяжа ў Ялоўцы. Архіўнае фота: Jarosław Iwaniuk / Facebook

На ўчастку беларуска-польскай мяжы ў раёне Аўгустоўскага канала знойдзены труп 39-гадовай жанчыны, грамадзянкі Іраку, паведамляе Следчы камітэт. У той жа час польская памежная служба паведамляе аб знойдзеных целах траіх людзей у памежным раёне.

Следчы камітэт Беларусі паведамляе, што жанчына была знойдзена без абутку, і пасля першапачатковага агляду цела, следства не выключае версію наступлення смерці ад пераахаладжэння. Па інфармацыі Дзяржпагранкамітэту побач з загінулай былі трое дзяцей, а таксама мужчына і пажылая жанчына. Усе яны грамадзяне Іраку.

Праз некалькі хвілін пасля публікацыі пра знойдзенае цела жанчыны, польская памежная служба паведаміла, што ў памежным раёне былі знойдзены целы трох чалавек.

ВІДЭА
Дзень народнага адзінства і ўрад Пазняка. Падсумоўваем тыдзень у жывым эфіры
2021.09.19 19:01

За содні польскія памежнікі спынілі на мяжы з Беларуссю 324 мігранта

Пры гэтым памежнікі затрымалі двух праваднікоў, якія дапамагалі нелегальным мігрантам. Адзін з затрыманых зʼяўляецца грамадзянінам Узбекістану, другі – грамадзянін Грузіі.

Усяго цягам жніўня было зафіксавана 3,5 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі. Амаль 1000 нелегальных мігрантаў затрымалі.

Артыкулы
«За месяц працы зарабіла 41 рубель». Як выкарыстоўваюць працу асуджаных у Беларусі
2021.09.19 08:30

Фігурантам «справы TUT.by» працягнулі тэрмін арышту

Каманда партала TUT.by.
Фота: TUT.by

Па заканчэнні 4 месяцаў з моманту затрымання ніхто з супрацоўнікаў «ТУТ БАЙ МЕДЫА» і звязаных з кампаніяй праектаў, змешчаных раней у СІЗА, не выйшаў на свабоду. Гэта значыць, што ім усім працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.

Адзінаццаць з іх ужо чатыры месяцы знаходзяцца ў СІЗА, чатыры – пад хатнім арыштам.

Артыкулы
Ад палітвязня Мікіты Емяльянава больш за месяц не было ніякіх звестак – яго ўтрымлівалі ў ШІЗА
2021.09.19 22:36

Журналісту Дзянісу Івашыну выставілі новыя абвінавачванні

Пра гэта начальнік следчага аддзелу УКДБ па Гарадзенскай вобласці Алег Варанецкі апавясціў яго жонку Вольгу Івашыну ў адказ на яе пісьмовы зварот.

Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота з сямейнага архіву

Згодна з дакументам, 2 верасня Дзянісу Івашыну выстаўлена два абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў.

Пад «менш цяжкім злачынствам», імаверна, маецца на ўвазе арт. 365 Крымінальнага кодэксу («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных справаў»), паводле якога журналіст і быў першапачаткова затрыманы. У якім «асабліва цяжкім злачынстве» вінавацяць Івашына абсалютна невядома.

«У мяне ў сувязі з гэтым, прабачце, «адказам» толькі адно пытанне: калі таварышы «следчыя» такія ўпэўненыя ў сваіх дзеяннях, у сваёй пазіцыі адносна высунутых абвінавачанняў, дык што за праблема сказаць, у чым яны Дзяніса абвінавачваюць?» – адзначыла жонка палітвязня Вольга Івашына ў сваім допісу ў Фэйсбуку.

На сёння журналіст і валанцёр міжнароднай супольнасці «InformNapalm» Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гарадзенскай турме ўжо 191 дзень.

Меркаванні
Ці быў шанец узяць уладу 9 жніўня? Рэфлексія з нагоды «страчанага шанцу»
2021.09.19 15:09

Беларуса Сяргея Непагоду прымусова выправадзяць з Расеі – так пастанавіў суд

18 верасня Колпінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу пастанавіў прымусова выправадзіць беларуса Сяргея Непагоду з Расейскай Федэрацыі за парушэнне міграцыйнага рэжыму (арт. 18.8 КаАП РФ). Пра гэта belsat.eu паведаміла праваабаронца Дзіна Мусіна.

«Суддзя Браслаўская вынесла рашэнне аб прымусовым выдварэнні, нягледзячы на забарону такой працэдуры, які прапісаны ва ўказе Прэзідэнта РФ. Сяргей Непагода знаходзіцца ў працэдуры атрымання прытулку ў РФ», – паведаміла Дзіна Мусіна.

Па словах праваабаронцы, пасля суда Сяргея перавязуць у Цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзянаў (ЦВСІГ) у Чырвоным Сяле для наступнага выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь.

Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Гавары праўду»

Сцяг «Гавары праўду»
Фота: ZaprauduBY / Facebook

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Гавары праўду». Паседжанне пройдзе 5 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.

Сустаршыні аб’яднання, Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч, пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Аб’яднанне было зарэгістравана ў 2017 годзе. Яму папярэднічала кампанія з аналагічным назвай, распачатая ў 2010-м годзе ўстановай «Движение вперёд». Першапачаткова лідарам «Гавары праўду» стаў беларускі паэт Уладзімір Някляеў, які быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. У прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ад «Гавары праўду» удзельнічала Таццяна Караткевіч, а ў 2020-м – Андрэй Дзмітрыеў.

Інтэрв’ю
Кіраўнік грамадскага руху «Краіна для жыцця»: нашая асноўная мэта – гэта зрынанне рэжыму
2021.09.19 11:00

У Будслаўскім касцёле, які пацярпеў ад пажару, накрылі каля 30% даху

Будслаўскі касцёл з часткова пакрытым дахам.
Фота: budslau / Telegram

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, дзе пасля пажару быў знішчаны дах і залітае вадой памяшканне касцёлу, на трэць аднавілі дах.

Работы па аднаўленню храма працягваюцца нягледзячы на дрэннае надвор’е.

Будслаўскі касцёл з часткова пакрытым дахам.
Фота: budslau / Telegram

Па апошніх дадзеных на пачатак верасня на аднаўленне касцёлу было ахвяравана каля 1,21 млн рублёў, аднак гэтай сумы ўсё роўна не хапае для правядзення ўсіх рамонтам работ.

Ахвяраваць грошы на аднаўленне святыні можна на сайце budslau.by.

Артыкулы
«Я б не змог вярнуцца туды». Былы міліцыянт просіць аб дапамозе
2021.09.19 14:11
Без акрэдытацыі
У Беларусі ўвесь парламент з баскавых
2021.09.19 23:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў