Журналісту Дзянісу Івашыну выставілі новыя абвінавачванні


Пра гэта начальнік следчага аддзелу УКДБ па Гарадзенскай вобласці Алег Варанецкі апавясціў яго жонку Вольгу Івашыну ў адказ на яе пісьмовы зварот.

Згодна з дакументам, 2 верасня Дзянісу Івашыну выстаўлена два абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны да 8 месяцаў 28 дзён.

Пад «менш цяжкім злачынствам», імаверна, маецца на ўвазе арт. 365 Крымінальнага кодэксу («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных справаў»), паводле якога журналіст і быў першапачаткова затрыманы. У якім «асабліва цяжкім злачынстве» вінавацяць Івашына абсалютна невядома.

«У мяне ў сувязі з гэтым, прабачце, «адказам» толькі адно пытанне: калі таварышы «следчыя» такія ўпэўненыя ў сваіх дзеяннях, у сваёй пазіцыі адносна высунутых абвінавачанняў, дык што за праблема сказаць, у чым яны Дзяніса абвінавачваюць?» – адзначыла жонка палітвязня Вольга Івашына ў сваім допісу ў Фэйсбуку.

На сёння журналіст і валанцёр міжнароднай супольнасці «InformNapalm» Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гарадзенскай турме ўжо 191 дзень. Нагодаю для затрымання стала падазрэнне ва ўмяшанні ў дзейнасць органаў унутраных справаў (арт. 365 КК). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Напярэдадні Дзяніс апублікаваў на старонках выдання «Новы час» вялікае расследаванне аб экс-байцах расфармаванага ва Украіне спецпадраздзялення «Беркут», якія пасля ўцёкаў з Украіны перайшлі на службу рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Гісторыі
Маці журналіста Дзяніса Івашына: Я буду змагацца за свайго сына да канца
2021.07.12 08:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў