За содні польскія памежнікі спынілі на мяжы з Беларуссю 324 нелегальных мігранта


Як паведамляе памежнай служба Польшчы, цягам дня мяжу з Беларуссю спрабавалі незаконна перасекчы 324 чалавекі, але яны былі спыненыя.

Пры гэтым памежнікі затрымалі двух праваднікоў, якія дапамагалі нелегальным мігрантам. Адзін з затрыманых зʼяўляецца грамадзянінам Узбекістану, другі – грамадзянін Грузіі.

Нагадаем, цягам жніўня было зафіксавана 3,5 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі. Амаль 1000 нелегальных мігрантаў затрымалі.

Аб’ектыў
Польшча адгародзіцца ад Беларусі плотам
2021.08.23 23:35

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.

Hавiны
Міністр абароны Літвы заявіў, што 4-5 тысяч мігрантаў цяпер «блукаюць» па заходніх рэгіёнах Беларусі
2021.08.20 11:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў