СК паведамляе пра труп жанчыны на беларуска-польскай мяжы. Польскі бок кажа пра тры знойдзеныя целы


На ўчастку беларуска-польскай мяжы ў раёне Аўгустоўскага канала знойдзены труп 39-гадовай жанчыны, грамадзянкі Іраку, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту. У той жа час польская памежная служба паведаміла аб знойдзеных целах траіх людзей у памежным раёне.

Следчы камітэт паведамляе, што жанчына была знойдзена без абутку, і пасля першапачатковага агляду цела, следства не выключае версію наступлення смерці ад пераахаладжэння. Па інфармацыі Дзяржпагранкамітэту побач з загінулай былі трое дзяцей, а таксама мужчына і пажылая жанчына. Усе яны грамадзяне Іраку.

На месцы здарэння працуюць следчыя і судмедэксперты. Таксама Дзяржпагранкамітэт апавясціў і запрасіў на месца здарэння прадстаўнікоў Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Памежная служба Польшчы паведаміла, што ў памежным раёне былі знойдзены целы трох чалавек. Далей гэтай справай будзе займацца пракуратура.

Hавiны
За содні польскія памежнікі спынілі на мяжы з Беларуссю 324 нелегальных мігранта
2021.09.19 12:49

АД belsat.eu

Стужка навінаў