Кранальныя прывітанні і падтрымка беларусаў свету для землякоў


Беларускія дыяспары – гэта чароўны новы беларускі свет. Шмат хто з іх налічвае ўсяго год сваёй гісторыі. Але вы толькі паглядзіце, як яны не здаюцца ў сваім жаданні паказаць урадам краін сваю пазіцыю, а землякам – перадаць падтрыманне.

1 верасня

Непахісная беларуская дыяспара Масквы выйшла ў падтрымку вольных беларусаў, для якіх будучыня іхных дзяцей самае галоўнае сёння!

«Шчаслівы лес чакае іх толькі ў Вольнай Беларусі! Верым у тое, што тыя, хто зараз за кратамі, убачаць сваіх родных і сем’і зноў абʼяднаюцца! Верым! Можам! Пераможам!»

Беларусы Масквы на акцыі да 1 верасня. Фота чытачоў Белсату

Ва Вроцлаве, 1 верасня, адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці.

«Пад час акцыі мы дадавалі на нашыя халсты імены палітвязней, якіх з кожным днем становіцца ўсе больш. Таксама мы ўзгадалі актуальныя падзеі гэтага тыдня. Спадзяемся, хутка мы будзем абмяркоўваць толькі добрыя навіны з Беларусі! Жыве!»

Беларусы Вроцлава на акцыі да 1 верасня. Фота чытачоў Белсату

Акцыя салідарнасці з рабочымі

Беларусы з Варшавы заклікаюць рыхтавацца працоўных да страйку! «Усё ў нас атрымаецца! Жыве Беларусь!»

Акцыя салідарнасці ў Варшаве. Фота чытачоў Белсату
Акцыя салідарнасці ў Варшаве. Фота чытачоў Белсату
Акцыя салідарнасці ў Варшаве. Фота чытачоў Белсату
Акцыя салідарнасці ў Варшаве. Фота чытачоў Белсату

Да народзінаў Максіма Знака

5 верасня, у нядзелю, у цэнтры Гданьска прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці. Беларусы запісалі відэа з віншаваннямі для Максіма Знака з нагоды яго дня народзінаў.

Акцыя беларусаў Гданьску. Фота чытачоў Белсату
Акцыя беларусаў Гданьску. Фота чытачоў Белсату

У падтрымку АПБ

Акцыя беларусаў Шчэціна (Польшча): «Мы салідарны з беларускімі экалагічнымі арганізацыямі, у якіх былі ператрусы. «Ахова птушак Бацькаўшчыны», мы з вамі! Пахне чабор!»

Беларусы Шчэціна на акцыі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Шчэціна на акцыі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Шчэціна на акцыі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Шчэціна на акцыі. Фота чытачоў Белсату

У падтрыманне Максіма Знака і Марыі Калеснікавай

6 верасня беларуская дыяспара Беластоку насупраць Генеральнага Консульства РБ правяла акцыю ў падтрымку асуджаных на 11 гадоў лідаркі беларускіх пратэстаў Марыі Калеснікавай і юрыста штабу Віктара Бабарыкі Максіма Знака асуджанага на 10 гадоў.

Беларусы Беластоку з бел-чырвона-белымі сцягамі, партрэтамі забітых і палітвязняў, на вялікім сэрцы напісалі словы салідарнасці ў падтрымку Марыі Калеснікавай і Максіма Знака а таксама з усімі палітычнымі зняволенымі на Беларусі.

На акцыі ўключылі 7-ю сімфонію Шастаковіча, у якой вялікі кампазітар адлюстраваў машыну рэпрэсій, знішчальную ўсё жывое на сваім шляху, але ў большай ступені гэта твор, адлюстроўвае волю да перамогі і нязломную сілу духу. Маша як флейтыст і дырыжорка ацэніць такую ​​падтрымку!

«Мы падтрымліваем людзей якія выступаюць за перамены ў Беларусі. Разам пераможам! Жыве Беларусь!

Мы памятаем пра кожнага забітага і зняволенага ў Беларусі прыйдзе час калі кожны адкажа за свае дзеянні».

Беларусы Белстоку. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Белстоку. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Белстоку. Фота чытачоў Белсату

6 верасня 2021. Беларусы Кракава падтрымліваюць Максіма Знака і Марыю Калеснікаву і ня згодны з прысудам так званага «суда». Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!

Беларусы Кракава. Фота чытачоў Белсату

396 дзень для беларусаў Санкт-Пецярбурга пачаўся з графіці нашай неверагоднай Машы ў Некрасаўскім Садзе, а потым мы даведаліся, што Новая Газета прысвяціла Машы і Максіму разварот свайго 100 выпуску.

Беларусы Санкт-Пецярбургу. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Санкт-Пецярбургу. Фота чытачоў Белсату

Нядзельныя акцыі

Беларусы ў Каўнасе салідарныя з усімі беларусамі.

«Мы выходзілі. Выходзім. І будзем выходзіць. Галоўнае верыць, і рабіць усё, што хто можа. Перамога вельмі хутка. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

Беларусы Каўнаса. Фота чытачоў Белсату

Беларусы Франкфурта ды наваколля выйшлі сёння ў падтрымку беларусаў і Беларусі

Беларусы Франкфурту. Фота чытачоў Белсату

Менск Паўднёвы і Светлагорск у Тбілісі.

Акцыя беларусаў у Тбілісі. Фота чытачоў Белсату
У нядзелю 5 верасня беларусы Кіева сабралісь на традыцыйную штотыднёвую акцыю салідарнасці ў цэнтры ўкраінскай сталіцы.
Беларусы Кіева. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Кіева. Фота чытачоў Белсату

5 верасня ва Вроцлаве адбылася акцыя салідарнасці. Падчас яе былі закрануты тэма парушэння правоў чалавека ў Беларусі і суд над Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай. На акцыі прысутнічаў Андрэй Хадановіч, які зачытаў вершы ды заспяваў песні на беларускай мове. На заканчэнні акцыі загучалі «Муры», якія хутка рухнуць!

Беларусы Вроцлава на акцыі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Вроцлава на акцыі. Фота чытачоў Белсату

У Дзень вайсковай славы беларусы Бельгіі нагадалі мясцовым жыхарам, што тэрор у Беларусі працягваецца.

Беларусы Бельгіі. Фота чытачоў Белсату

Салідарныя з журналістамі

8 верасня беларуская дыяспара Беластоку ў цэнтры гораду разам з дыяспарамі беларусаў з іншых еўрапейскіх гарадоў правяла сумесную акцыю ў Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў прысвечаную журналістам і іх ўкладу ў падзеі беларускай рэвалюцыі.

На акцыі ў падтрымку беларускіх журналістаў выступілі журналісты польскіх выданняў Gazeta Wyborcza, Polskie Radio Bialystok, Tok FM і іншыя.

Беларусы Беластоку з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі ў абарону незалежных СМІ, партрэтамі палітвязняў сустрэліся каб выказаць сваю ўдзячнасць ўсім людзям якія выступаюць за перамены ў Беларусі.

«Неверагодныя змагары за дэмакратыю, палітычныя вязні рэжыму, беларусы Беластоку з Вамі! Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!»

Беларусы Бельгіі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Бельгіі. Фота чытачоў Белсату

Варшава, акцыя ў падтрымку незалежных СМІ, рэпрэсаваных у Беларусі

«Свабода слова абараняе чалавечую патрэба, якую цалкам можна разглядаць у якасці асноўнай, сістэмнай, базавай.

Для дэмакратыі свабода слова, а таксама свабода распаўсюджвання і атрымання інфармацыі мае фундаментальнае значэнне. Прагрэс магчымы толькі ў тым выпадку, калі меркаванне, якое лічыцца пераважным, усё роўна можа быць аспрэчана. Няма такой магчымасці – няма прагрэсу. Вось чаму свабода слова – гэта базавае права чалавека, якое замацавана ў Еўрапейскай Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод і ў Пакце ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах», – распавёў Майя Хертыг (Maya Hertig) прафесар швейцарскага і еўрапейскага канстытуцыйнага права Жэнеўскага Універсітэта.

Беларусы Варшавы. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Варшавы. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Варшавы. Фота чытачоў Белсату

Беларусы Познані прайшлі маршам у падтрымку СМІ і ў гонар Дня беларускай вайсковай славы.

Беларусы Познані. Фота чытачоў Белсату

Супраць ЦВК

Беларусы Батумі правялі акцыю ў мясцовага ЦВК.

Беларусы Батумі. Фота ад чытачоў Белсату
Беларусы Батумі. Фота ад чытачоў Белсату

Каля ЦВК Грузіі сабралося 40 чалавек.

Акцыя ў Тбілісі. Фота чытачоў Белсату

Жыве Вясна

Акцыя салідарнасці з Вясноўцамі ў Батумі
Акцыя ў Батумі. Фота ад чытачоў Белсату
Акцыя ў Батумі. Фота ад чытачоў Белсату

Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» прайшла ў Варшаве. На здымках партрэты праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзімера Лабковіча, каардынатаркі валантэрскай службы Марфы Рабковай, кіраўніка Гомельскай філіі Леаніда Судаленкі, валантэраў Андрэя Чапюка і Тацяны Ласіца.

Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» прайшла ў Варшаве.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» прайшла ў Варшаве.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» прайшла ў Варшаве.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Падобная акцыя адбылася і ў Кіеве

Акцыя салідарнасьці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» адбылася ў Кіеве на Алее Герояў Нябеснай Сотні. Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасьці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» адбылася ў Кіеве на Алее Герояў Нябеснай Сотні. Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасьці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» адбылася ў Кіеве на Алее Герояў Нябеснай Сотні. Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Прывітанні!

З-за плярнага круга!

Беларсы за палярным колам. Фота чытачоў Белсату

Афінскі Парфенон – месца нараджэння дэмакратыі!

Прывітанне з Грэцыі. Фота чытачоў Белсату

Беларусь будзе вольнай! Наш сцяг на ўзбярэжжы Ціхага Акіяну, штат Арэгон.

Прывітанне з Арэгону. Фота чытачоў Белсату

Егіпет. Экскурсія Сафары па пустыне.

Прывітанне з Егіпту. Фота чытачоў Белсату
Hавiны
Беларускія дыяспары па ўсім свеце падтрымліваюць землякоў і рэагуюць на падзеі на радзіме
2021.09.05 11:31
Hавiны
У Вільні беларусы патрабавалі ў IKEA не супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі
2021.09.18 18:04

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў