Беларуса Сяргея Непагоду прымусова выправадзяць з Расеі – так пастанавіў суд


Штурханіна з АМАПам падчас «Ланцуга салідарнасці» у Маладзечне 19 чэрвеня 2020 года. Акцыя пачалася ў горадзе спантанна пасля вестак аб тым, што ЦВК не зарэгістраваў Віктара Бабарыку ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Фота: Настасся Уткіна / «Региональная газета»

18 верасня Колпінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу пастанавіў прымусова выправадзіць беларуса Сяргея Непагоду з Расейскай Федэрацыі за парушэнне міграцыйнага рэжыму (арт. 18.8 КаАП РФ). Пра гэта belsat.eu паведаміла праваабаронца Дзіна Мусіна.

Па словах праваабаронцы, пасля суда Сяргея перавязуць у Цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзянаў (ЦВСІГ) у Чырвоным Сяле для наступнага выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь.

«Суддзя Браслаўская вынесла рашэнне аб прымусовым выдварэнні, нягледзячы на забарону такой працэдуры, які прапісаны ва ўказе Прэзідэнта РФ. Сяргей Непагода знаходзіцца ў працэдуры атрымання прытулку ў РФ», – паведаміла Дзіна Мусіна.

«Мы ўпэўненыя, што ў дадзеным выпадку адміністрацыйнае выправаджэнне падмяняе працэдуру экстрадыцыі, і гэта зроблена з адзінай мэтай – выдаць Сяргея, нягледзячы ні на што, у Беларусь», – дадала Мусіна.

Яна адзначыла, што ЦСВІГ, дзе будзе ўтрымлівацца Сяргей, гэта дэпартацыйны цэнтр з турэмнымі ўмовамі. Так што, па сутнасці, ён будзе знаходзіцца пад вартай.

Адвакаты «Гражданского содействия» будуць абскарджваць рашэнне Колпінскага раённага суда.

Да гэтага Сяргея Непагоду паўгода трымалі ў адным з СІЗА Санкт-Пецярбургу. 16 верасня ён павінен быў выйсці на свабоду, так як скончыўся тэрмін яго ўтрымання пад вартай. Але ў гэты ж дзень ён быў паўторна затрыманы за парушэнне міграцыйнага рэжыму (арт. 18.8 КоАП). Ягоную справу ў Колпінскім судзе пачалі разглядаць яшчэ ў пятніцу 17 верасня, але вярнулі пратакол у паліцыю. 18 верасня суд прыняў рашэнне аб яго прымусовым выправаджэнні ў Беларусь.

Hавiны
За сутычку з АМАПам у Маладзечне затрыманыя двое чалавек
2020.06.23 19:56

У Беларусі на Сяргея Непагоду завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 363 КК РБ («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў») пасля падзей 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. У выпадку выправаджэння з Расейскай Федэрацыі ў Беларусі яго чакае турма.

Артыкулы
Беларуса Уладзіслава Чакалава вывозяць з Расеі без выканання працэдуры экстрадыцыі
2021.09.16 16:52

ЗК/ІР belsat.eu

Стужка навінаў