Адзін з лідараў берасцейскага «Дынама» падпісаў праўладны ліст, але цяпер пакідае клуб


Падпісаў праўладны ліст, каб дапамагчы камандзе, але гэта не дапамагло – прыйшлося пакінуць клуб. Адзін з лідараў берасцейскага «Дынама» Павел Сядзько развітаўся з камандай.

Павел Сядзько.
Фота: dynamo-brest.by

Летам 10 футбалістаў (4 з асноўнага складу і 6 з другога) пад ціскам чыноўнікаў падпісалі праўладны ліст спартоўцаў. Пасля чаго каманду пакінулі падпісант ліста свабодных спартоўцаў Зміцер Байдук і Віталь Гайдучык, асноўны абаронца каманды, які выступаў супраць гвалту ў краіне. Абодва футбалісты не захацелі выступаць у адной камандзе з тымі, хто падпісаў праўладны ліст.

Адным з падпісантаў гэтага ліста стаў Павел Сядзько. Ён падпісаў ліст, каб дапамагчы камандзе, але гэта не дапамагло: лепей становішча ў клубе на стала і футбаліст пакідае каманду. Кантракт 23-гадовага футбаліста быў разлічаны да канца 2021 года.

У верасні Павел забіў першы свой гол у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

У гэтым годзе «Дынама» перастаў фінансаваць гаманец Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў, і берасцейскі клуб стаў дзяржаўным, і фактычна цалкам змяніў склад. Цяпер у клуба ўзніклі запазычанасці перад гульцамі, якім плацяць заробак, але не плацяць прэміі і бонусы, якія могуць быць вышэй за заробкі. Для таго, каб фінансавая сітуацыя наладзіліся спартоўцаў просяць падпісаць праўладны ліст, але як правіла гэта не дапамагае. Так напрыклад усе футбалісты рэчыцкага «Спадарожніка» падпісалі гэта ліст, а клуб у выніку быў ліквідаваны.

Hавiны
«Гаманец Лукашэнкі» Зайцаў ужо тры месяцы не плаціў заробкі футбалістам
2021.09.14 20:21

belsat.eu

Стужка навінаў