З пачатку года ў Беларусі пададзена гістарычная колькасць хадайніцтваў ад бежанцаў


МУС Беларусі з пачатку 2022 года зафіксавала максімальную колькасць зваротаў ад іншаземцаў і асоб без грамадзянства аб наданні ім статусу бежанца або дадатковай абароны. Пра гэта паведаміў начальнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Аляксей Бягун.
Фота: belpresscenter/Youtube

Паводле дадзеных на 15 жніўня, атрымана 1626 хадайніцтваў ад замежных грамадзян і асоб без грамадзянства аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны. Аляксей Бягун адзначыў, што ў Беларусь прыбылі больш за 40 тысяч грамадзян Украіны з лютага гэтага года. Большасць хадайніцтваў паступіла ад іх.

«Гэты год адзначаецца асаблівым ростам колькасці асоб, якія звяртаюцца ў Беларусі з хадайніцтвам аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны. Гэта самая высокая лічба з часоў незалежнасці Рэспублікі Беларусь», – сказаў начальнік дэпартаменту на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, іншаземцам, якія просяць аб статусе бежанца і дадатковай абароне, прадастаўляецца неабходная дапамога, яны пасяляюцца ў цэнтрах часовага размяшчэння і іншых месцах, ім даецца магчымасць працаўладкавацца, атрымліваць меддапамогу і сацабарону.

Бягун таксама заявіў, што праблема з мігрантамі, якія спрабавалі прарвацца ў Еўразвяз і размяшчаліся ў лагістычным цэнтру, вырашана. Частка людзей па праграме добраахвотнага вяртання пакінула Беларусь, частка ўрэгулявала свой прававы статус за кошт атрымання статуса бежанца ці дадатковай абароны.

Hавiны
У Латвіі задумалі пазбавіць ВНЖ беларусаў і расейцаў. Праект МУС – з «гуманітарнымі» выключэннямі
2022.08.18 21:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў