Выйшлі на волю журналісты «Прэс-клубу»


Як стала вядома «Белсату», вечарам 19 жніўня выйшлі на волю дырэктар «Прэс-клубу» Сяргей Альшэўскі, заснавальніца «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая, праграмная дырэктарка Ала Шарко і аператар Пётр Слуцкі.

Пётр Слуцкі абдымае сястру Аляксандру на выхадзе з СІЗА №1. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Як піша «Прэс-клуб», вызвалілі іх паводле памілавання. Яны былі за кратамі восем месяцаў.

Усіх іх затрымалі 22 снежня 2020 года ў межах «справы Прэс-клубу». Слуцкую затрымалі проста ў аэрапорце, калі яна вярталася з адпачынку. Затрыманых у «справе «Прэс-клубу» прызналі палітвязнямі.

Сяброў «Прэс-клубу» вінавацілі ў нясплаце падаткаў нібыта ў сувязі з «праектам грамадскай тэлевізіі» былых супрацоўнікаў дзяржаўных тэлеканалаў. Сваякі затрыманых перавялі на рахунак Следчага камітэту 109 769 беларускіх рублёў і 58 капеек, такая сума, паводле следчых, складае недаплачаныя падаткі «Прэс-клубу».

Юлія Слуцкая на выхадзе з СІЗА №1. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

19 жніўня 2021-га Юлію Слуцкую, Пятра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алу Шарко вызвалілі са Следчага ізалятару № 1 у Менску.

Артыкулы
У заснавальніцы «Прэс-клубу» за кратамі моцна ўпаў зрок, не спыняецца кашаль
2021.05.21 15:43

За кратамі застаюцца аператар «Прэс-клубу» Дзяніс Сакалоўскі (былы аператар дзяржаўнага тэлебачання) і затрыманая ў межах «справы Прэс-клубу» былая супрацоўніца БТ, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

Кіраўніка Акадэміі «Прэс-клуба» Сяргея Якупава перад Новым годам дэпартавалі ў Расею, не выставілі абвінавачвання.

belsat.eu

Стужка навінаў