У Беларусі вярнулі падатак на тавары, якія ўвозяць для далейшага экспарту


Падатак на даданую вартасць тавараў, якія прывезлі ў Беларусь, каб экспартаваць далей, увялі ў 2011 годзе.

Беларуска-ўкраінская мяжа.
Фота: dpsu.gov.ua

Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня падпісаў указ аб скасаванні свайго ж указу 2011 года, які прадугледжваў вызваленне ад падатку на даданую вартасць тавараў, якія ў Беларусь узвозілі «ўпаўнаважаныя эканамічныя аператары» і якія збіраліся экспартаваць у іншыя краіны.

Чаму зніклі падставы для такой льготы і колькі праз тую льготу дзяржава страчвала, не паведамляецца.

Hавiны
«Усяго ў законах не прапішаш». Лукашэнка перасцерагае бізнесоўцаў
2021.08.19 15:14

Падаткам на даданую вартасць абкладаюцца практычна ўсе тавары, якія ўвозяць у Беларусь. Тавары, якія ўвозяць з краінаў «мытнага саюзу» (Расея, Арменія, Казахстан, Кыргызстан), пры пэўных умовах не абкладаюць падаткам на даданую вартасць або абкладаюць зменшаным падаткам.

АА belsat.eu

Стужка навінаў