Прыйшлі з ператрусам да буйной IT-кампаніі «SolbegSoft»


У прынамсі адным з офісаў «SolbegSoft» забралі ўсю тэхніку. У сувязі з чым ператрус, невядома.

Лагатып кампаніі «SolbegSoft».
Фота: solbeg.com

Днём 19 жніўня тэлеграм-канал палітычных навінаў TUT.by паведаміў, што атрымаў з некалькіх крыніцаў інфармацыю пра ператрусы ў офісах IT-кампаніі «SolbegSoft» у Менску і Берасці. З чым звязаныя ператрусы, невядома.

Ператрусы ладзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў, на гэты час работнікаў пакінулі на працоўных месцах. Прынамсі ў адным з офісаў, берасцейскім, забралі ўсю тэхніку.

Пазней партал Dev.by высветліў, што ў менскім офісе ператрусу ўсё ж не было. Паводле прадстаўніка кампаніі, у Берасці прыходзілі не да «SolbegSoft», а да суседзяў з паверху – «SmartexLab», 90 % якой у 2019 годзе выкупіла «SolbegSoft». Падобна, што да «Solberg» маглі зайсці «за кампанію». Ці канфіскавалі тэхніку з берасцейскага офісу, у менскім не ведаюць.

Кампанія «SolbegSoft» заснаваная ў 2008 годзе, рэзідэнт Парку высокіх тэхналогіяў і партнёр карпарацыі «Microsoft», распрацоўвае праграмнае забеспячэнне на замову, займаецца кансалтынгам у IT-сферы. Мае ў Беларусі больш за 300 работнікаў, але галоўны офіс кампаніі месціцца ў Злучаных Штатах. Кантрольны пакет акцыяў «SolbegSoft» у 2018 годзе набыла эстонская кампанія «Helmes».

Hавiны
«EPAM» пераводзіць усю сваю працу на замежныя серверы?
2021.08.19 15:37

АА belsat.eu

Стужка навінаў