«Прэс-клуб» вызвалілі, блогераў – не. Галоўнае за 19 жніўня


Беларускі паслявыбарчы пратэст не спыняецца 376 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі 19 жніўня.

Не спыняюцца не толькі пратэсты, але і палітычныя рэпрэсіі. Абвінавачанні ў «карагоднай справе» ў Берасці выстаўленыя 108 пратэстоўцам. Гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на 25 содняў за заклікі прыехаць на спартовую імпрэзу, да яго сястры прыйшлі з ператрусам, але вызвалілі. Паўла Вінаградава «перазатрымалі» пасля 45 дзён арышту.

За абразу міліцыянта ў «Аднакласніках» мянчанку асудзілі на два гады «хатняй хіміі». У Магілёве аштрафавалі 81-гадовую пенсіянерку за абразу Лукашэнкі.

Затрыманых супрацоўнікаў БелаПАН Ірыну Леўшыну, Дзмітрыя Наважылава і Кацярыну Боеву прызналі палітвязнямі.

Дзейнасць руху «За свабоду» прыпынілі на месяц. Прыйшлі з ператрусам да буйной IT-кампаніі «SolbegSoft». Тым часам «EPAM» нешта падазрае і пераводзіць працу на замежныя серверы, а Аляксандр Лукашэнка пагражае бізнесоўцам за ўдзел у палітыцы (хоць гэткі ўдзел не забаронены законам).

Гісторыі
«Рэжыму я не дадаў больш як 4 тысячы еўраў». Паэт і блогер – пра жыццё ў літоўскім лагеры для ўцекачоў
2021.08.19 13:06

Аднак ёсць і пазітыўная навіна пра рэпрэсаваных: выйшлі на волю дырэктар «Прэс-клубу» Сяргей Альшэўскі, заснавальніца «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая, праграмная дырэктарка Ала Шарко і аператар Пётр Слуцкі.

А ў Расеі выйшаў на волю беларускі комік Ідрак Мірзалізадэ, якога арыштавалі на 10 дзён за «распальванне варожасці» ў жарце пра ксенафобію.

Лета ў «Аб’ектыве»
Ну і гісторыя! Слімак змяніў жыццё беларуса
2021.08.19 19:53

А ёсць і рэакцыя на беларускія рэпрэсіі. Амерыканскае выданне «The Washington Post» заклікала адміністрацыю Байдэна прыпыніць вылучэнне сродкаў МВФ для Беларусі. Кінафестываль «Лістапад» заклікалі пазбавіць міжнароднай акрэдытацыі.

А Польшча накіравала на мяжу з Беларуссю больш як 900 вайскоўцаў, якія будуць дапамагаць Памежнай службе ў сувязі з міграцыйным крызісам, у стварэнні якога вінавацяць рэжым Лукашэнкі.

Артыкулы
«Мой сын – у закладніках». Маці палітычнага вязня – пра дапамогу, інтэрв’ю для БТ і спіс Васкрасенскага
2021.08.19 17:08

З эканомікай у Беларусі няпроста. Лукашэнка без тлумачэнняў скасаваў свой жа ўказ 2011 года, які вызваляў ад падатку на даданую вартасць тавары, што ўвозяць у Беларусь для далейшага экспарту.

Дзве еўрапейскія авіякампаніі пачалі прадаваць квіткі ў Менск, але без гарантыі вылету. А тут яшчэ і журналіст знайшоў лайфхак, як вярнуць грошы за квіткі, якія «Белавія» не хоча вяртаць.

АА belsat.eu

Стужка навінаў