Польшча накіравала на мяжу з Беларуссю больш як 900 вайскоўцаў, якія будуць дапамагаць Памежнай службе


Польскае войска мае намер падтрымліваць Памежную службу ў ахове мяжы з Беларуссю. Цяпер для гэтага ўвялі больш за 900 вайскоўцаў, сказаў кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.

Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.
Фота: dziennik.pl

«Польскае войска падтрымлівае Памежную службу ў ахове мяжы з Беларуссю. Я атрымаў справаздачы ад камандзіраў з гэтай нагоды. У гэтай аперацыі задзеяныя больш за 900 жаўнераў», – напісаў міністр Блашчак у Twitter.

У аўторак 17 жніўня Урадавы інфармацыйны цэнтр паведаміў, што толькі ў жніўні сёлета 1935 чалавек спрабавалі нелегальна мінуць польска-беларускую мяжу. За гэты час памежная ахова перадухіліла спробу пераходу мяжы 1175 асобаў, а 760 замежнікаў былі затрыманыя і заключаныя ў спецыяльныя закрытыя цэнтры для мігрантаў.

Hавiны
У Літве паказалі, як беларускія сілавікі здымаюць збіццё мігрантаў «літоўскімі памежнікамі»
2021.08.18 19:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў