Паўла Вінаградава «перазатрымалі» пасля 45 дзён арышту


Аўтару перадачы «Гэта ж Вінаград!» пакуль не выставілі абвінавачвання, але затрымалі на 72 гадзіны, паведаміла на Facebook яго жонка Святлана.

Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

Блогер Павел Вінаградаў паведаміў вечарам 5 ліпеня, што ў яго дом у Беразіно прыйшлі з «аглядам памяшкання». Затым яго затрымалі і асудзілі за сарказм: за заклік да пратэстаў, якога ён не рабіў. Спачатку яму прысудзілі 15 дзён арышту, потым яшчэ 30.

Следчы пазней казаў жонцы, што ў дачыненні Паўла распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 367 КК РБ – «Паклёп на прэзідэнта». Гэта было звязана ўсё з тым жа саркастычным пастом.

У публікацыі, за якую быў вынесены прысуд, Вінаградаў крытыкаваў ідэю Паўла Латушкі выходзіць на пратэст 9 траўня:

«У мяне такое адчуванне, што гэта заклік з разраду «Глядзіце! Глядзіце! Я таксама магу абвяшчаць даты пратэстаў. Як Ціханоўская». Дык і я так магу! Усе! Выходзім дзясятага! Толькі толку – ***** [ніколькі]».

АА belsat.eu

Стужка навінаў