На Акрэсціна прынялі перадачы для затрыманых працаўнікоў БелаПАНу


Учора, 18 жніўня, у работнікаў і ў офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН адбыліся ператрусы. У журналістаў вынялі тэхніку, а сайт агенцтва перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і за мяжою.

Некаторых працаўнікоў пасля ператрусу павезлі на допыт.

Офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
Фота: АВ / Белсат

За кратамі цяпер дырэктарка парталу Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў. Сёння для іх прынялі перадачы на Акрэсціна, але гэта не гарантуе, што іх ім аддадуць.

Пасля ператрусаў у работнікаў і ў офісе інфармацыйнай кампаніі амбасада ЗША выказалася пра сітуацыю ў Twitter:

«Рэжым бязмежна баіцца праўды, таму ён шалёна нападае на свабоду прэсы. Практычна ўсе незалежныя СМІ ў Беларусі зазналі пераслед. Сёння зноў настала чарга БелаПАНу. Але галасы свабоды нельга заглушыць, справядлівасць пераможа».

Артыкулы
Другі рэйд з пачатку году. Вобшукі і затрыманні журналістаў БелаПАН
2021.08.18 16:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў