«Усяго ў законах не прапішаш». Лукашэнка перасцерагае бізнесоўцаў


На сустрэчы 19 жніўня з міністрам падаткаў і збораў ды кіраўніком Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бізнесоўцы, якія хочуць ісці ва ўладу, павінны разумець, што «палітыка і бізнес – гэта рэчы розныя».

Сустрэча Лукашэнкі з міністрам падаткаў і збораў ды кіраўніком Камітэту дзяржаўнага кантролю. 19 жніўня 2021 года.
Фота: president.gov.by

Лукашэнка адзначыў, што любога бізнесоўца, які пойдзе ў палітыку, будуць жорстка правяраць, і папярэдзіў, што калі прадпрымальнік «замазаўся, то яго высвецяць і раздзенуць да майткоў».

«Гэта не значыць, што бізнесоўцам, кіраўнікам кампаніяў забаронена ісці ва ўладу. Можна. Але для гэтага ёсць выбары. Ідзіце, змагайцеся і будзьце непадкупнымі ды рабіце так у жыцці, каб не было за што цябе зачапіць.

Калі ты дзесьці замазаўся і ў палітыку ідзеш, яшчэ і да ўлады рвешся, то цябе высвеціць, распрануць да майткоў і пакажуць, хто ты ёсць. Так заўсёды адбываецца. Таму трэба ісці ва ўладу з чыстымі рукамі», – заявіў Лукашэнка.

Таксама ён адзначыў, што «ўсяго ў законах не прапішаш, і законы ёсць розныя».

«Палітыка і бізнес – гэта рэчы розныя, і законы розныя, што ў палітыцы, што ў бізнесе. Любы бізнесовец, які хоча займацца палітыкаю, павінен строга кіравацца законам. Палітыкі і бізнесоўцы павінны выконваць законы. І не трэба на ўладаў крыўдзіцца», – сказаў Лукашэнка.

Напрыканцы Лукашэнка падсумаваў, што прадпрымальнікі павінны годна аплочваць працу работнікаў, а не думаць толькі пра тое, як набіць свае ўласныя кішэні.

Адзін з галоўных апанентаў Лукашэнкі на леташніх выбарах – банкір Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў.

Артыкулы
«Выйдзе значна раней». Як сацсеткі адрэагавалі на прысуд Бабарыку
2021.07.06 12:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў